Перайсці да зместу

Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

грудзей, але мой Бартэк як тра́хне ложаю раз, пасьля другі раз… У адказ пачуўся страшэнны стогн, і два ўпаўшыя чорныя целы ў канвульсіях задрыжалі на зямлі.

У гэтую мінюту да трэцяга туркоса, які трымаў штандар, прыбегла на падмогу чалавек з дзесяць яго таварышоў. Бартэк, як вар'ят, кінуўся на ўсіх іх. Разьлягліся стрэлы і адначасна ў стаўпох дыму сіпла загрымеў Бартэк;

— Не патрапілі!

Дый зноў стрэльба яго выпісала страшнае кола, ды зноў у адказ на ўдары пачуліся стогны. Туркосы, бачачы гэтага, звар’яцеўшага ад злосьці, волата, шарахнуліся назад, і ці не дачуў Бартэк, ці яны нешта крычалі паарабску, але так ці йначай, а яму здалося, быццам туркосы сказалі:

— „Магда! Магда!“

— Магды вам хочацца! — завыў Бартэк і за адзін скок апынуўся сярод непрыяцеля.

Нашчасьце, ў гэтую мінюту да яго падбеглі на падмогу Мацеі, Войтэкі й іншыя Бартэкі. У гушчары вінаграднікаў завязаўся рукапашны бой, у якім чуўся трэскат ламаўшыхся стрэльбаў, крыкі біўшыхся і стогны раненых. Рыцар наш гуляў, як бура. Счарнеўшы ад параховага дыму, абліты крывёю, больш падобны да зьвера, як да чалавека, ён кожным сваім ударам перакуляў людзей, ламаў стрэльбы, разьбіваў галовы. Рукі яго рухаліся з страшэннаю шпаркасьцю машыны. Дабраўшыся да трымаўшага штандар, ён схапіў яго сваімі жалезнымі пальцамі за горла: Вочы ў