Перайсці да зместу

Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/30

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ўсё страшнейшым, унізе чутно трубныя гукі. Сальвы французаў часьцеюць, робяцца няроўнымі, пасьпешнымі і раптам…

Раптам сьціхаюць.

Тамака, ўнізе, стары вайсковы воўк, Штэйнмэц, закурвае фарфоравую люльку і з задаваленьнем заўважае:

— Ім толькі гэтае граць! Дайшлі малайцы!

Трубы граюць усё той-жа самы гымн. Другі пазнанскі полк ідзе на падмогу першаму.

У вінаградніках кіпіць штыхавы бой.

Цяпер Муза, асьпявай майго Бартэка, каб памяць аб яго справах надоўга захавалася ў патомстве. У яго сэрцы нецярплівасьць, адчайнасьць зьлілася ў адно пачуцьцё шаленства, а калі ён пачуў гукі гымну, дык жылы ў яго напружыліся, як жалезныя драты. Валасы ў яго сталі дуба, вочы заблішчэлі, ён запомніў пра ўсё на сьвеце, запомніў пра тое, што „раз казе сьмерць“, і схапіўшы ў свае магутныя лапы стрэльбу, кінуўся наперад разам з сваімі таварышамі. Па дарозе рыцар наш упаў разоў з дзесяць, абабіў нос, запэцкаўся ў зямлю і кроў, якая пацякла з носа, і бег наперад, шалёны і спацеўшы. Ён вытрашчаў вочы, каб якнайхутчэй убачыць у гушчары якога-нібудзь француза, і, нарэшце, адразу ўбачыў трох каля штандару. Гэта былі туркосы. Але ці вы ня думаеце, што Бартэк адступіў? Не! Ён цяпер самога Люцыпара схапіў-бы за рогі. Ён падбег да іх, і яны выючы кінуліся на яго: два штыхі, як два жыгалы, вось-вось ужо дакранаюцца да яго