кірунку ўзгорка. Уся даліна запоўнілася войскам. Цяпер усюды чутно словы каманды, ад аддзелу да аддзелу лётаюць конна ад’ютанты. Нашыя шэрэнгоўцы шэпчуць адзін да аднаго паціху: „ой, будзе нам, будзе“, або неспакойна пытаюцца адзін у аднаго: „Хіба-ж ужо пачынаецца?“ „Мусі ўжо“. Вось падходзіць невядомасьць, загадка, быць можа, сьмерць… У дыме, якім зацягнула ўзгоркі, нешта страшэнна кіпіць. Усё бліжэй чуецца гук гарматаў і сухія гукі стрэлаў са стрэльбаў. Здалёку далятае нібыто нейкі неясны трэск, — гэта дзеюць карцечніцы. Раптоўна бабахнулі толькі што пастаўленыя гарматы ды гэтак моцна, што задрыжала зямля і паветра. Перад Бартэкавым палком нешта страшэнна засычэла. Усе глянулі ўгару: ляціць ні то чырвоная рожа, ні то маленечкая хмарка, а ў гэтай хмарцы нешта сычыць, сьмяецца, скрыгоча, іржэ і вые. Жаўнеры крычаць: „граната! граната!“ Тымчасам гэтая птушка вайны прэцца, як віхар, падлятае бліжэй, нарэшце, падае і лопае. Разьлягаецца страшэнны грымот у радох, што стаяць бліжэй да гарматаў, адбываецца замяшаньне, чуюцца крыкі і каманда: „змыкайся!“ Бартэк стаіць у першай шэрэнзе, галава яго крыху задрана ўгару, падбародак сьціснуты раменем ад каскі, і праз гэта зубы ў яго ня стукаюць ад страху. Страляць нельга, трэба стаяць і чакаць. Тымчасам ляціць другая граната, трэцяя, чацьвёртая, дзесятая. Вецер разьвявае дым з узгорка. Французы ўжо сагналі з яго прускую батарэю, ўжо паставілі сваю і абстрэльваюць
Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/25
Выгляд