Перайсці да зместу

Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

сьцямнела, дык Бартэк увесь чаc бачыў перад cабою чорны твар туркоса і страшныя бялкі яго вачэй. Духовы стан, у якім знаходзіўся цяпер пагнэмбінскі ваяка, не абяцаў у будучыні якіх-нібудзь вельмі добрых дзеяньняў.



IV.

Удзел у гэнэральнай бітве каля Гравэлёту спачатку пераканаў Бартэка толькі ў тым, што ў баі ёсьць на што глядзець, але няма чаго рабіць. Таму што спачатку яго палку было загадана стаяць пры ўзгорку, паросшым вінаграднікамі. У аддаленьні грымелі гарматы, блізка праяжджалі конныя палкі з гэткім тупатам, што зямля дрыжэла, пры гэтым мігацелі то значкі, то кірасьерскія палашы. Над узгоркам у яснай вышыні, ў форме белых вобалачкаў, з сычэньнем лёталі гранаты, пасьля дым запоўніў паветра і заслаў небасхіл. Здавалася, што бітва, як бура, праходзіць толькі дзе-ня-дзе, але гэта цягнулася нядоўга.

Калі прайшоў нейкі час, дык каля Бартэкавага палку пачаўся нейкі дзіўны рух. Каля яго станавіліся іншыя палкі, а ў інтэрвалы паміж імі са ўсяе сілы пад’яжджалі гарматы, якія зараз-жа былі зьніманы з перадкоў і пакручваны рулямі ў