Перайсці да зместу

Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

шмат якіх маленькіх станцыяў. Нешта, аднак-жа, здарылася, таму што ўсюды відаць натаўпы народу. Сонца памаленечку вылазіць з-за гораў, жаўнеры пачынаюць гучна маліцца, сонечныя косы асьвятляюць твары гэтых людзей, якія, задумаўшыся, моляцца.

Тымчасам цягнік спыняецца на галоўнай станцыі. Натаўп народу адразу яго абступае: ужо ёсьць весткі з тэатру вайны. Перамога! Перамога! Некалькі гадзін назад прыйшлі тэлеграмы.

Усе чакалі паражэньняў, і праз гэта, калі прыйшла добрая вестка, — радасьць народу бязьмежная. Людзі, поўапраненыя, выбеглі з сваіх хатаў і пасьпяшылі на станцыю. На стрэхах некаторых хатаў ужо цялеплюцца сьцягі, ў натаўпе махаюць хустачкамі. Да вокнаў вагонаў падносяць піва, табаку й цыгары. Энтузыязм нязвычайны, твары зіхацяць. Wacht am Rheim гудзе, як бура. Некаторыя з радасьці плачуць, іншыя абнімаюцца. Unser Frie разьбіў дашчэнту непрыяцеля! забраны гарматы, штандары. Пад уплывам шляхотнага энтузыязму натаўп аддае жаўнерам усё, што ёсьць. Жаўнеры весялеюць і таксама пачынаюць пеяць. Вагоны дрыжаць ад моцных мужчынскіх галасоў, і нятаўп са зьдзіўленьнем слухае незразумелыя словы песьні. Die Polen! Die Polen! — чуецца шэпт у натаўпе, які стаіць каля вагонаў, дзівіцца з выгляду жаўнераў і разам з тым, цешыцца, чуючы расказы аб страшэннэй мужнасьці гэтых польскіх палкоў.

У Бартэка шчокі распухлі, што пры яго жоў-