Перайсці да зместу

Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/17

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Нарэшце, ўсё сьціхла. Бартэк сеў на ранейшае месца. Ён пачуваў, што шчака ў яго пачынае пухнуць, а паравоз, як на злосьць, усё паўтараў:

— Магда! Магда! Магда!



ІІІ.

Раніца. Белае сьвятло асьвятляе сонныя і змораныя твары. На лаўках у бязладзьдзі сьпяць жаўнеры. Адны з галавамі, схіленымі на грудзі, іншыя — з задранымі назад. Зарніца асьвятляе рожавым сьвятлом увесь сьвет. У паветры здорава і халадкавата. Жаўнеры будзяцца і пры сьвятле зарніцы бачаць нейкі незнаёмы ім край. Дзе цяпер Пагнэмбін, дзе Вялікая й Малая Кшывда, дзе Мізэроў? Гэта ўжо чужына, тут усё інакшае. Навакола відаць узгоркі, абросшыя дубамі, ў далінах — хаты з чырвонымі чарапічнымі стрэхамі, хаты прыгожыя і ўквечаныя кучаравым вінаградам. Дзе-ня-дзе ўзьнімаюцца касьцёлы з востраверхімі званьніцамі, дзе-ня-дзе фабрыкі з доўгімі камінамі, з якіх выходзіць дым. Толькі тут неяк цеснавата, няма гэткіх шырокіх раўнінаў, як у Польшчы. Затое людзей грамада. Мігцяць вёскі і месты. Цягнік, ня спыняючыся, праяжджае каля