Перайсці да зместу

Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/16

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

нешта іншае: каля Магды сядзіць француз, чорны, як сьвятая зямля, а Магда рада, — сьмяецца і вышчарае зубы. Іншыя французы сьмяюцца з Бартэка і паказваюць на яго пальцамі… Гэта напэўна паравоз шуміць, але яму прыдаецца, быццам франдузы кажуць: Магда! Магда! Магда! Бартэк крычыць: ціха, зладзеі! пусьцеце бабу! А яны ўсё: Магда! Магда! Магда! Лысы і Буры брэшуць, цэлы Пагнэмбін крычыць: не давай бабы! а ён быццам зьвязаны. Нарэшце, Бартзк рвануўся, — вяроўкі парваліся, і ён хап за валасы француза, ды раптам…

І раптам ён чуе моцны боль, як-бы хто ўдарыў. Бартэк прачыхаецца і ўстае на ногі. Усе жаўнеры ў вагоне абудзіліся, ўсе пытаюцца, што сталася. Аказваецца, што небарака Бартэк праз сон схапіў унтэр-афіцэра за бараду, і вось цяпер ён стаіць, выцягнуўшыся, як струна, трымае пад брыль, а унтэр-афіцэр махае рукамі і крычыць, як шалёны!

— Ach Sie! Dummes Vich aus der Polakei Hau, ich den Lummel in die Fresse, das ihm die Zähne sektionswiese, aus dem Maule herausflegen werden. (Ах ты! дурная польская жывёла. Я гэтак лясну табе па мордзе, што твае зубы павылятаюць).

Унтэр-афіцэр навет ахрып ад злосьці, а Бартэк усё стаіць і трымае пад брыль. Жаўнеры ледзь стрымліваюцца ад сьмеху, але баяцца, таму што з вуснаў унтэр-афіцэра разьлягаюцца апошнія стрэлы: Ein polnischer Ochse! (польскі бык!) Ochse aus Podolien! (падольскі бык!).