Перайсці да зместу

Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/11

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

саўсім цёмны — гэта Францыя і вайна. Ваякаў пагнэмбінскіх ажыўляў ваяўнічы дух, тым больш відочны, што быў ён не ў жаўнерах, а ў кожнага на хрыбце. А таму, што ў кожнага ваякі на хрыбце быў ранец, шынель і іншыя вайсковыя прылады, дык і ўсім было вельмі цяжка.

Тымчасам цягнік гудзеў і ляцеў у даль. На кожнай станцыі да цягніка прычаплялі новыя вагоны й лёкомотывы; на кожнай станцні — гарматы, коні, стрэльбы з насаджанымі штыхамі пехацінцаў і значкі уланаў. Надходзіў ясны, ціхі вечар. На небе зазьзяла вячэрняя зарніца, асьвятляючы чырвоным сьвятлом маленькія лёгкія воблачкі. Цягнік, нарэшце, перастаў на станцыях забіраць людзей і, ўвесь трасучыся, ляцеў наперад ў кірунку тае чырвонае, падобнае да мора крыві, паласы. З адчыненага вагона, ў якім сядзеў Бартэк разам са сваімі пагнэмбінскімі суседзямі, відаць было вёскі, сёлы, мястэчкі, касьцельныя званьніцы, буслы, стаяўшыя на аднэй назе на сваіх гнёздах, асобныя хаткі, абкружаныя вішнёвымі садамі. Усё гэта мігцела ў вачох, аблітае чырвоным сьвятлом. Жаўнеры пачалі шаптаць паміж сабою і тым адважней, што унтэр-афіцэр, паклаўшы дарожны мяшок пад галаву, заснуў з фарфораваю люлькаю ў зубах. Войтэк Гвіздала, пагнэмбінскі селянін, сядзеўшы каля Бартэка, штурхануў яго лакцём.

— Слухай, Бартэк…

Бартэк нахіліў да яго свой твар, з задуманнымі, вырачанымі вачыма.