Перайсці да зместу

Старонка:Sienkievic.Bartek pieramoznik.djvu/10

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

павінен думаць аб сабе і за сябе, а цяпер на гэта істнуе унтэр-афіцэр. Загадае ён ім глядзець направа, будуць глядзець направа, загадае — налева, будуць глядзець налева. Кожны пытаецца паглядам: „што з намі будзе?“, а сам унтэр-афіцэр ведае столькі сама, сколькі й яны, і быў-бы рад, калі-б хто-нібудзь з начальства зрабіў яму ў гэтым сэнсе якія-нібудзь загады або тлумачэньні. Сяляне баяцца навет і пытацца, таму што цяпер вайна са ўсім апаратам ваенных судоў. Што можна, а чаго — не, невядома. Прынамсі, яны вось ня ведаюць, і іх палохаюць гукі гэткіх словаў, як, напрыклад, Kriegsgericht, якія хоць не саўсім разумеюць, а тым больш іх баяцца.

Адначасна, яны пачуваюць, што гэты ўнтэр-афіцэр цяпер ім яшчэ больш патрэбны, чымся на манэбрах пад Пазнаньню, дзеля таго, што ён адзін ведае ўсё, ён за іх думае, а без яго ані кроку. Тымчасам яму мусі абрыдла трымаць стрэльбу, і ён кінуў яе Бартэку. Бартэк схапіў стрэльбу, вырачыў вочы і ўталопіўся ў унтэр-афіцэра, як у радугу, але ад гэтага невялікая для яго радасьць.

Ой, мусі, справа дрэнь, што й унтэр-афіцэр у вельмі прыгнечаным стане. На станцыях чутно сьпевы і крыкі; унтэр-афіцэр камандуе, мітусіцца, лаецца, каб паказаць сваю старанлівасьць перад начальствам, але як толькі цягнік рушыць, дык і ўсе сьціхаюць і ён ціхне. Для яго таксама сьвет дзеліцца на два бакі: адзін ясны і зразумелы — гэта яго хата, жонка і пярына, другі — цёмны,