Старонка:Shlubski adnosina rasiiskaga urada.pdf/7

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

ных. Беларускае пісьменства павінна было заціснуцца ў рукапісы на шмат гадоў".

Раней гэты погляд адносна 1865 г. разьвівалі Р. Земкевіч і Пётра з Арленят; як відаць іх весткі былі крыніцай для больш асьцярожнай заявы, як заява проф. У. Ігнатоўскага. Першы з іх пісаў: „гэткая забарона, адзіная ў сьвеце, ня гледзячы на яе дзікасьць, была праведзена вельмі строга. Ня дарма Адам Кіркор пісаў: "беларускаму народу больш не зазьвініць яго родная мова, і ён сам, як народ, прапаў".[1] А Пётра з Арленят піша: „Расійскае правіцельство.. у 1865 г. забараніло па беларуску друкаваць кнігі. Тыя вучоныя беларусы, што хацелі выдаваць беларускія кніжкі, мусілі уцякаць заграніцу і там пісаць і друкаваць, але кніг гэных расійскае правіцельство у Расію і на Беларусь ні пушчало. Гэткіх людзей, што браліся пісаць пабеларуску, тады лавілі, садзілі у турмы і ссылалі у Сыбір"[2]. 1865 г., як год забароны друкаваньня беларускае літаратуры і забароны беларускае мовы ў школах, адзначаюць: М. Бабровіч[3], A. Brückner[4], „Виленскій православный календарь на 1922 г.“[5] і невядомыя аўтары кнігі „Памяці Ів. Луцкевіча".[6]

А. Луцкевіч забарону беларускага друку адносіць да 1866 г.[7], хаця раней годам гэтую забарону ён чамусьці адносіў да 1867 г.: „въ 1867 г. воспрешается печатаніе бѣлорусскихъ произведеній, ― въ особенности латинскимъ шрифтом"[8]. Як відаць пад уплывам аўторытэту А. Луцкевіча, пункту погляду аб забароне беларускага друку ў 1867 г. сталі прытрымлівацца: Турук[9], Хлябцэвіч[10] і нават з 1925 г. проф. У. Ігнатоўскі, які з 1867 годам зьвязвае выданьне спэцыяльнага загаду, які забараняў выданьне літаратуры на беларускай мове, што проф. У. Ігнатоўскі ў сваім апошнім досьледзе падкрэсьлівае некалькі разоў[11].

Ня зусім выразныя намёкі на забарону беларускага друку знаходзім у проф. Даўнар-Запольскага, які піша: „як быццам замёршая на чверць веку пасьля Мураўёскае гаспадаркі ідэя беларускага адраджэньня пачала ізноў выяўляцца ўжо ў канцы 80-ых гадоў―сьпярша, з прычыны цэнзурнага ўціску, вельмі нясьмела[12]. Нешта падобнае выказвае і 3. Жылуновіч: „Пасьля В. Дуніна-Марцінкевіча і яго сучаснікаў, у разьвіцьці беларускае літаратуры йзноў адчууся перабой. Польскае паўстаньне 1863 году, выклікаўшае цяжкія рэпрэсіі на выяўленьне жаднай грамадзкасьці ў Беларусі, было прычынаю таму. Царскае пра-

  1. "Беларусь". 1920, № 2. У другім месцы словы Кіркора, выказаныя ў арт. "O lіtewaturze pobratymezych narodow słowіańskіch", Р. Земкевіч цытуе так: „Беларус“ не пабачыць больш працы сваей у друку. Голасу роднай мовы не пачуе ён у касьцеле. Беларусь памерці павінна" Р. Земкевіч. (Адам Гоноры Кіркор. Вільня, 1911; стар. 10).
  2. Што трэба ведаць кожн. бел : стр. 43.
  3. Лявон Гмырак (Бабровіч). Беларускае нацыональнае адраджэньне; стр. 15.
  4. A. Brückner. Z nіwy Bіałoruskіej. Kraków, 1918.
  5. Вільня, 1921; стр. 57.
  6. Вільня, 1920; стр. 12.
  7. Антон Навіна (А. Луцкевіч). На дарозі да новага жыцьця. "Маладая Беларусь", Пецярбург. 1912. № 1; стр. 17.
  8. Антон Навина, Бѣлоруссы. Формы нац. движенія въ соврем. госуд., стр. 387.
  9. Турук Ф. Белорусское движение. Москва. 1921; стр. 8.
  10. Xлѣбцевичъ, Е. И. Народническая поэзія бѣлоруссовъ (Петроградъ. 1917.); с 21.
  11. Ігнатоўскі, У. Гісторыя Беларусі ХІХ ст. 1925; стр. 152, 163, 183, 190.
  12. Доўнар-Запольскі М. В. Асновы дзяржаўнасьці Беларусі; выд. ІІ. Вільня, 1919; стр. 14.