Старонка:Shlubski adnosina rasiiskaga urada.pdf/34

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

У мемуарах супрацоўнікаў Мураўёва па русіфікацыі Беларусі знаходзім: „Православіе и русская народность сдѣлались лозунгомъ нашимъ"[1]. Або: „Русскіе чиновники ежедневно пріѣзжаютъ сюда со всѣхъ концовъ Россіи и поступають здѣсь на службу; родная русская рѣчь стала слышаться всюду"[2].

Аб беларускай мове і белорускім руху ў гэтыя часы гавораць як аб зьяве, якую трэба зьнішчыць. У аднаго з сучасьнікаў гэтага часу знаходзім такое мейсца: „Не що давно Рафальский, як був київским цензором сказав про білоруський літературний рух: „Трэба його придушити в початку, в заживкові, бо після ще матимем такий самий клопіт, як з украінофільством". Гэтая цытата ўзята з артыкулу А. Крымскага, надрукованага ў 1892 г. ў выданьні „Народ"[3]. А Кастамараў яшчэ ў 1881 г. пісаў аб надзвычайных рэпрэсіях за ўжываньне украінскае мовы: вучням катэгорычна забаранялася гаварыць на украінскай мове, а настаўнікам ― ужывать яе пры навучаньні. Як конкрэтны прыклад Кастамараў адзначае звальненьне з пасады настаўніка за тое, што ён пераклаў на украінскую мову два выразы з евангелія; звальненьне з пасады настаўніка за тое, што ён даў прачытаць свайму прыяцелю кнігу на украінскай мове, якая пры тым была дазволена цэнзурай[4].

І гэтая палітыка няўхільнай русіфікацыі праводзілася да самых апошніх часоў, поплеч з якой беларуская мова і літаратура, як фактар перашкаджаючы русіфікацыі, ужыцца магла.

Аб неперарыўнасьці памянёных русіфікатарскіх мерапрыемстваў з 60-х гадоў мінулага стагодзьдзя аж да самага канца расійскага царызму, сьведчыць "совершенно секретная" запіска Менскага губэрнатара Гірса, якая пачынаецца з прызнаньня правільных дзеяньняў Мураўёва: „Мѣропріятія, положенныя въ основу нашей окраинной политики гр. М. Муравьевымъ, создали условія, благопріятныя для поступательнаго хода русскихъ началъ и развитія русской культуры въ краѣ“[5]. Далей знаходзім: „Православіе въ краѣ тѣсно звязано съ русской народностью, оно является единственной почвой, на которую опирается здѣсь и русская культура и русская государственность"[6]; тут-жа губэрнатар адначасна фіксуе вялікую русіфікуючую ролю праваслаўнай царквы: „всякая организація, отстаивающая православіе отстаиваетъ въ то же время и интересы русской народности и интересы русской государственности“[7]. І нарэшце Гірс прапануе наступнае орыгінальнае мерапрыемства, каб разьвіць "національное самосознаніе" беларуса, трэба як найлепш прывучыць яго да русскаго языка[8], закон божы Гірс дазваляе навучаць на беларускай мове з тым, каб „болѣе способныхъ представителей бѣлорусскаго племени (пріоб-

  1. А. Мосоловъ. Виленскіе очерки, Спб. 1898; стар. 93.
  2. Изъ записокъ Ив. Никотина. Спб., 1905; стар. 164.
  3. Аг. Кримський, Розвідкі, статті та заметки, Кіеў, 1928; с. 192.
  4. Н. Костомаровъ. По вопросу о малорусскомъ словѣ, „Вѣстникъ Европы“ 1881, мартъ; стр. 359-360.
  5. Докладная записка о мѣрахъ, могущихъ укрѣпить національное самосознаніе бѣлорусовъ и противодѣйствовать ихъ полонизации Минского Губернатора Гирса. 1914. Минскъ. стар. 1.
  6. Ibid., стар. 18.
  7. Ibid
  8. Ibid., c. 6.