Старонка:Shlubski adnosina rasiiskaga urada.pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

вать порусски, подобное посягательство доминиканина Ониховскаго на права духовенства господствующей церкви можетъ имѣть вредныя послѣдствія", а вмѣстѣ съ темъ испрашивалъ Высочайшаго по сему случаю повѣленія; вслѣдствіи чего состоялась собственноручная Высочайшая резолюція: "по-русски запретить, можетъ говорить проповѣди на всѣхъ иностранных языкахъ". О таковой Высочайшей волѣ было предложено Р.-К. Духовной Коллегіи 15 іюня 1848 г.[1].

А калі ўспомнім, што расійцы ў той час лічылі беларускую мову часткай, „нарѣчіемъ“ вялікарасійскай, то зусім магчыма, што прадстаўнікі мясцовай улады, грунтуючыся на пададзеным факце, забаранялі ўжываньне беларускай мовы ў касьцёлах. Але калі падобныя забароны і маглі мець месца, то ва ўсякім разе яны не зьяўляюцца актам антыбеларускім; яны маглі рабіцца толькі пад поглядам, што беларускую мову, „простонародный языкъ“, як „нарѣчіе“ вялікарасійскае мовы, магла ўжываць толькі праваслаўная царква. Зразумела, што пры такіх абставінах, каталіцкая частка мясцовага жыхарства, якая была нездаволена новай маскоўскай політыкай на Беларусі, пры некаторай тэндэнцыйнасьці ў бок каталіцызму і Польшчы заклала першы грунт агульных думак аб забароне беларускае мовы, а значыць і беларускага друку ў часы скасаваньня вуніі.

Не бяз уплыву на складаньне погляду аб забароне беларускага друку было паленьне Сямашкай вуніяцкіх кніжок, а таксама і яго служэньне расійскім інтарэсам на "Западно-Русскихъ окраинахъ" наогул. Фанатычная барацьба Сямашкі з усімі праявамі вуніі, ня гледзячы на тое, што яна і ня мела яўна выяўленага нацыянальнага антыбеларускага характуру, была дужа шкоднай якраз у нацыянальных адносінах. З тае прычыны, што рэлігійны культ у старыя часы неперарыўна быў зьвязаны з нацыянальнымі асаблівасьцямі і політыкай народу, у вуніяцтве бачым пачаткі афармленьня беларускай нацыянальнай культуры; вуніяцкае духавенства шырака карыстаецца беларускай мовай як вусна, гэтак і ў друку[2], вядома, напр., што Ісафат Кунцэвіч у царкоўных навучаньнях ужываў беларускую мову[3]; цэлы шэраг вуніяцкіх кніжок царкоўна-рэлігійнага характару быў напісан на стара-беларускай мове. І калі Сямашка са сваімі аднадумцамі, ня маючы на ўвазе нацыянальных пабудак, а кіруючыся выключна праваслаўна-рэлігійным фанатызмам, нішчыў усе праявы ня толькі вуніяцкага друкаванага слова, але і наогул вуніяцтва[4], уводзячы расійскае і праваслаўнае, то праз гэта ён нішчыў усё беларускае.

Ад гэтага часу, калі пры зьнішчэньні беларускай вуніяцкай кніжкі, беларуская мова зьяўлялася не прадметам ганеньня, а прадметам распазнаньня ерэтычнай вуніяцкай кнігі, і вядзе свой пачатак вуснае паданьне перш аб забароне ўжываньня беларускіх вуніяцкіх старадру-

  1. Жиркевичъ, А. Изъ-за русскаго языка. Вильна 1911; ч. I; стар. 112-113.
  2. Е. Карскій, Бѣлорусы, т. III, в. 2, стар. 142-152, 134.
  3. Ф. Добранскій. Описаніе рукописей Виленской публичной библіотеки, 1882, Вильна; стар. 439-441.
  4. Як прыклад апошняга адзначу: 1, Поп Залескай цэркві Ашмянскага павету, Bіленск. губ. старадаўныя царкоўныя вуніяцкія рэчы, якія пачыталіся народам, незамѣтно для народа увезъ къ себѣ и уничтожилъ" (И. Спрогисъ, Залѣсская Георгіевская старая деревянная церковь, "Витебск. Губ. Вѣд.“, 1895). 2. Па загаду Віцебскага архірэя Саввы праваслаўнае духавенства г. Вяліжу на беразе Дзьвіны ўрачыста спальвае вуніяцкія абразы, статуі і інш. (N., Нашы старажытнасьці, "Вольны Сьцяг", 1921, № 6, стар. 36).