Старонка:Shlubski adnosina rasiiskaga urada.pdf/24

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

мове як кнігі так званага „Сьвятога пісьма", так і кнігі наогул рэлігійнага зьместу[1].

Пасьля таго, як у 70-х гадох мінулага стагодзьдзя быў выяўлены рэволюцыйны кірунак тагочасных кіеўскіх украінскіх дзеячоў, 18 мая 1876 г. адбылася трэцяя (і апошняя) забарона украінскага друку, паводле якой забаранялася:

1) Увозіць з-за рубяжа літаратуру на украінскай мове.

2) Друкаваць на украінскай мове усе творы і пераклады, апрача: а) твораў прыгожага пісьменства, „изящной словестности“ (пры умове не адступленьня ад агульна-маскоўскага правапісу[2] і б) гістарычных дакумэнтаў і помнікаў (з заховай правапісу аўтэнткаў).

3) Украінскія спэктаклі, чытаньні, а таксама і словы пры нотах[3].

У 1881 г. дазволена было друкаваць украінскія слоўнікі, а таксама дазволены былі украінскія спэктаклі і чытаньні[4].

Усе астатнія абмежаваньні і забароны украінскага друку былі зьнішчаны толькі 24 лістапада 1905 г. З выданьнем закону аб вольнасьці друку, які быў вынікам маніфэсту 17 кастрычніка[5].

Паміж іншым цікава адзначыць, што абсолютную забарону друкаваньня кніжок на якой-бы то ні было мове тагочасная царская цэнзура не практыкавала. Так, вядома частковая забарона фінскае мовы, паводле якой забаронена было друкаваць романы і іншыя творы літаратурнага мастацтва, а дазвалялася друкаваць выключна кнігі рэлігійнага зьместу (бяз спрэчак аб абрадах і догматах), гаспадарчага характару (бяз тэорый політыка-экономічных), тэксты этнографічных помнікаў і старадаўныя летапісы[6]).

Даныя аб забароне украінскага друку даюць:

І. 1859 год―дакладную дату, ад якой пачынаюцца рэпрэсіі царскага ўраду, накіраваныя беспасярэдна на літаратуру украінскую.

ІІ. Дата першай забароны украінскага друку супадае з датай першай конфіскацыі беларускага друку; значыць 1859 год зьяўляецца першым годам, з якога расійскі урад пачаў рэпрэсіі беспасярэдна ў адносінах да друкаў нацыянальных меншасьцяй наогул.

ІІІ. Даныя аб забароне украінскага друку даюць уяўленьне тактыкі расійскага ўраду ня толькі у адносінах да украінскае мовы, але наогул у адносінах да так званых „нарѣчій русскаго языка“, якімі паводле ня толькі тагочаснай, але нават і сучаснай расійскай навукі зьяўляюцца украінская і беларуская мова.

Як ужо было адзначана конфіскацыя "Пана Тадэуша" знаходзіцца ў цеснай сувязі з першай забаронай украінскага друку 1859 г. Для выясьненьня абставін конфіскацыі „Пана Тадэуша“ прывяду тры

  1. Сборникъ законоположеній и распоряженій по духовной цензурѣ вѣдомства православнаго исповѣданія съ 1720 по 1870 г. Спб. 1870: стар. 174.
  2. Распараджэньне гэта было нарушана ў 1904 г. Расійскай Акадэміяй Навук друкаваньнем прац М. Грушэўскага на украінскай мове украінскім правапісам (Щеголевъ, Укр. движеніе, стар. 138-140).
  3. Щеголевъ, С. Н. Украинское движеніе, какъ современный этапъ южно-русскаго сепаратизма. Кіевъ; 1912; стар. 64.
  4. Ibidem, стар. 64.
  5. Ibidem, стар. 142-143.
  6. Сб. пост. и распоряж. по цензурѣ съ 1720 по 1862 г.; стар. 264.