Перайсці да зместу

Старонка:Shlubski adnosina rasiiskaga urada.pdf/25

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

дакумэнты з справы аб конфіскацыі азначанага перакладу[1], якія даюць вельмі каштоўны матар'ял для выясьненьня пытаньня аб, так званай, забароне беларускага друку ў першай палове ХІХ ст. Якраз у той час, калі 30 мая 1859 г. адбылася забарона украінскага друку, напісанага польскім альфабэтам, у Вільні, з дазволу цэнзара П. Кукальніка[2] друкаваўся „Пан Тадэуш“. І перад Віленскім цэнзурным камітэтам, пасьля атрыманьня загаду 30 мая 1859 г., паўстала пытаньне, ці можна выпусьціць у сьвет беларускую кніжку, якая выдрукавана лацінскімі літарамі. У міністэрскім цыркуляры аб беларускай мове нічога не паміналася, а між тым яго можна было пашырыць і на беларускую мову. Камітэт парашыў прасіць належных тлумачэньняў у міністра народнае асьветы наступным адносьнікам ад 22 жніўня 1859 г. за № 509:

Господину Министру Народнаго Просвѣщенія.

8 минувшаго іюня въ Виленскомъ Цензурномъ Комитетѣ получено предложеніе Товарища Вашего Высокопревосходительства отъ 30 мая за № 1298, въ коемъ сообщено опредѣленіе Главнаго Управле-

  1. Аўтэнтковая справа Віленскага Цэнзурнага Камітэту п. з.: „О рукописи „Pan Tadeusz“ на бѣлорусскомъ нарѣчіи Дунина-Марцинкевича, 1859 г. № 97“. Захоўваецца ў рукапісным аддзеле Дзяржаўнай бібліотэкі ў Менску пад № 162535.
    Справа складаецца з наступных дакумэнтаў: 1) Копія адносьніка Віленскага Цэнзурнага Камітэту ад 22 жніўня 1859 г. за № 509 на імя Міністра Народнае Асьветы, які просіць даць тлумачэньне, ці можна выпускаць у сьвет "Pana Tadeusa", надрукованага польскімі літарамі. 2) Адносьнік, які падпісаны міністрам Кавалеўскім ад 22 кастрычніка 1859 г. за № 2154 на імя „Попечителя Виленскаго учебнаго округа“, аб недазволе выпускаць у сьвет беларускую літаратуру, надрукованую польскім альфабэтам. 3) Копія адносьніка Віленскага Цэнзур. Камітэта ад 7 лістапада 1859 г. за № 693 на імя віленскага друкара А. Сыркіна з прапазыцыяй немедленно здаць Камітэту ўсе надрукаваныя паасобнікі „Пана Тадэуша“ і адначасна прадставіць разрахунак выдаткаў па надрукаваньні азначанага перакладу. 4) „Объявленіе“. Сыркіна ад 9 лістапада 1859 г. на імя Комітэта з прадстаўленьнем 1000 паасобнікаў „Пана Тадеуша“; „издержки" па надрукаваньні „Пана Тадэуша“-176 руб. 60 к., апрача гэтага Сыркін піша, што калі ня будзе дан дазвол на друкаваньне апошніх частак перакладу, то ён будзе мець страту ў суме 600 руб., бо для гэтага выданьня ім зроблен спэцыяльны шрыфт „буквы съ значками ударенія, которые могутъ быть только нужны къ печатанію на этомъ нарѣчіи", закуплена папера і г. д. 5) Рапарт П. Кукальніка на імя цэнзур. Камітэта з тлумачэньнем прычын, паводле якіх ім быў дан дазвол на друкаваньне „Пана Тадэуша". 6) Копія адносьніка Цэнзур. Комітэта ад 27 лістапада 1859 г. за № 733 на імя міністра асьветы з просьбай зьвярнуць Сыркіну 176 р. 60 к. і тлумачэньнямі прычын, на грунце якіх быў выданы дазвол на друкаваньне перакладу. 7) Адносьнік за подпісам міністра Кавалеускага ад 24 лютага 1860 г. за № 143 Віленскаму Цэнзур. Комітету з распараджэньнем аб выдачы Марцінкевічу і Сыркіну 176 р. 60 к. 8) Копія адносьніка Комітэта ад 5 сакавіка 1860 г. за № 131 на імя Марцінкевіча з паведамленьнем, што міністэрства дазволіла зьвярнуць страты па выданьні „Пана Тадэуша" ў суме 176 р. 60 к. 9) Копія паведамленьня Міністэрства Асьветы ад 19 сакавіка 1860 г. за № 170 аб тым, што грошы ў суме 176 р. 60 к. атрыманы. 10) Заява ад 4 красавіка 1860 г., якая падпісана Д.-марцінкевічамі і Сыркіным, у якой просіцца выдаць Д.-Марцінкевічу 76 руб., а Сыркіну 100 руб. 60 к.. 11) Адносьнік Галоўнага Кіраўніцтва Цэнзуры ад 11 красавіка 1860 г. за № 458 Віленскаму Цэнзур. Камітэту з зваротам некаторых кніжок Д.-Марцінкевіча і Чачота, якія былі надрукаваны польскім шрыфтам, і якія Віленскім Цэнз. Камітэтам пасылаліся Міністру Асьветы, як прыклад таго, што да 1859 г. беларускія кніжкі польскім шрыфтам друкаваліся вольна.
  2. З тэй прычыны, што, як бачылі вышэй, ёсьць тэндэнцыя конфіскацыю „Пана Тадэуша“ зьвязваць з назначэньнем на месца П. Кукальніка цэнзара Мухіна, трэба адзначыць, што П. Кукальнік займаў пасаду віленскага цэнзара з 1829 па 1841 г. і з 1851 па 1865 г. Прычым з 1863 па 1865 г. ён быў старшынёй Камітэту. (А. Шверубовичъ, Братья Кукольники. Вильно. 1885; стар. 29. 34-35).