Старонка:Shlubski adnosina rasiiskaga urada.pdf/18

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Барацьба Сянчыкоўскага з полёнізацыяй, за русіфікацыю, а часткай мабыць і за беларусізацыю касьцёлу, у свой час вельмі нашумела, яна дасягала ня толькі расійскіх міністраў і каталіцка-польскіх біскупаў, але нават даходзіла да самага рымскага папы і расійскага цара. Тут ясна, што, каб абсолютнае ўжываньне беларускай мовы ў гэтыя часы, 60-80-ыя гады, было забаронена, то польскія ворагі Сянчыкоўскага выкарысталі-б у мэтах барацьбы з ім і яго беларусізатарскія крокі.

Аб тым, што беларуская мова ўжывалася зусім легальна, сьведчаць некаторыя справы архіву канцелярыі Віленскага генерал-губэрнатара за 1869-70 гады, у якіх знаходзяцца сьпісы ксяндзоў, якія ўжывалі ў касьцёлах беларускую і вялікарускую мову для выдачы ім за гэта ўзнагароды[1].

12. 25 сьнежня 1869 г. быў выданы „Высочайшій“ дазвол на ўжываньне языка „русскаго, въ томъ или другомъ его нарѣчіи" ў касьцёлах. Ужываньне „русскаго языка“ ў касьцёлах, як убачым ніжэй, было забаронена ў 1848 г. Гледзячы па тэксту „дазволу“ 1869 г. забарона 1848 г. нібы павінна была мець адносіны да беларускае мовы, але, напр., Сянчыкоўскі ўжываў яе з 1861 г. і ніякіх рэпрэсій з боку ўлады за гэта не атрымліваў.

Тэкст „дазволу" 1869 г. пачынаецца так: „Государь Императоръ, въ отеческомъ попеченіи о своихъ вѣрноподданныхъ безъ различія вѣроисповѣданія, желая, чтобы тѣ изъ нихъ, которые роднымъ своимъ языкомъ считаютъ языкъ русскій, въ томъ или другомъ его нарѣчіи, не были лишены права пользоваться имъ въ дѣлахъ своей религіи, Всемилостивѣйше изволилъ разрѣшить употребленіе русскаго языка въ Богослуженіи и вообще въ дѣлахъ религіи всѣхъ иновѣрческихъ исповѣданій..."[2].

У гэтым цыркуляры, які злучаў з сабой і магчымасьці друкаваньня патрэбнай каталіцка-рэлігійнай літаратуры "на русскомъ языкѣ и его нарѣчіяхъ“, можна ўгледзець нібы вольнасьць друку на розныхъ мовах.

Аб гэтым "дазволу" Сянчыкоўскі пісаў, як аб карысным для каталіцкай царквы і каталіцкага народу, які дае магчымасьць ужываць беларускую мову заместа чужой і незнаëмай народу польскай мовы[3].

Адзначу, паміж іншым, што да 1883 г. адносіцца пераклад „литургіи“ на народную літоўскую мову „съ примѣсью польскихъ и бѣлорусскихъ словъ"[4].

13. Якія былі адносіны да беларускае мовы з боку кіраўнікоў асьветы ў Мураўёўскія часы?

На гэта запытаньне знаходзім офіцыяльны адказ у "Инструкціи народнымъ учителямъ", якая ў 1863 г. падпісана „Попечителемъ Виленскаго учебнаго округа“ князем Шырынскім-Шахматавым. Канец артыкулу з гэтае „Инструкціи" чытаецца так: „при объясненіи непонятныхъ словъ пользоваться родною рѣчью народа, т.-е. бѣлорус-

  1. Жиркевичъ. Изъ-за рус. яз. ч. I, стар. 130-133.
  2. Ibidem, c. 126, 139.
  3. Ibidem, c. 61.
  4. В. К. Переводъ православнаго богослужения на литовскій языкъ ("Новое Время", 1913, № 13560).