Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/99

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Дурэнь ты! чаго баяцца? вось сказаў!—стаў бацька высьмеіваць страхі сына, а сам увесь калоціцца ад страху.

— А як спаткаю ваўчыцу с чэлавечай галавой?—сказаў сын.

— Якую ваўчыцу? што ты пляцеш? сасьніў, ці што?

— Сасьніў! ці-ж ты ня чуў хіба?

— Дзе? што?—спытаў бацька апаўшым голасам, а сам пачуў, як уся скура якбы стала сьцягацца, каб вылужыць яго цела.

А Міхаська стаў расказываць пра ваўчыцу с чэлавечай галавой і расказаў гэта такім тонам, што сьмешна было сумлевацца ў праўдзе.

— Брэшуць! — чуць не плачучы сказаў бацька.

— Даль-Бог, татачка, праўда! Вось, тата, не дасі веры! спытайся, ў каго хочэш.

Але тут у Міколы і язык адняўся. Ён баяўся зірнуць ў вакно, бо быў пэўны, што ў вакне ўжо тырчыць страшная галава.

Памаўчалі.

— Міхаська! — зноў аклікнуў бацька сына: — паглядзі ты там на прымурачку мой капшук с тытуном і прынясі мне яго, сынок: нешта закурыць захацелася.

Гаворачы так, Мікола думаў залучыць