Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/100

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

да сябе сына і палажыць с сабою — ўсё-ж весялей, як чуеш каля сябе жывую душу.

— Даль-Бог-жэ, татачка, не ўстану! Зарэж мяне—не падыймуся: я чуў—нешта шалпатала ў качэргах!

— Цьфу, брыда!—вырвалася у Міколы. Цяпер ён калаціўся, як асінавы ліст, і мусіў трымаць шчэмленай губу, каб не ляскалі зубы. Але быў такі момант, што сіла шчамленьня перэрвалася, і зубы так застукалі, ўсё роўна, як Марцін Паліваны пробаваў на Вялікдзень моц яйца, зьбіраючыся гуляць ў біткі.

А сыну здалося, што гэта нехта бразгае ў ваконніцу. Ён падняў галаву і абапёрся на локці.

— Тата! — голасам, поўным перапуду, аклікнуў цяпер сын бацьку: — нехта трасе ваконніцу!

Ці з вялікаго: страху, ці ад гічаноў, каторые бацька еў на вячэру, толькі-ж у жываце ў яго як забурчыць! Як-бы хто ў трубу затрубіў!

— Ай! В-в-в-у!—нема загукаў на ўсю хату Мікалай, ды так страшна і дзіка, што сыну здалося, што ўжо бацьку душаць, і ён с свайго кутка як залякочэ!

А бацьку чорт ведае, што здалося.