Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/98

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

II.

Не спалася ў гэту ноч Мікалаю. Ў хаці з ім быў адзін толькі Міхаська, яго сын, хлопчык гадкоў шасьці. Жонка ешчэ ў дзень пайшла да хворай сястры. Пакуль сяло гаманіла, Мікола сяк-так трымаўся і барукаўся са страхам, не даваў яму надта вялікай аблады над сабою. Сон-жэ, як на злосць, ніяк не замыкаў, яму вочы. Праўда, ў дзень Мікола даў храпака і выспаўся. „Трэба кінуць гэты паганы звычай спаць у дзень,“ думаў ён і хаваў галаву пад коўдру, плюшчыў вочы, пробаваў нават храпці. Але, храпануўшы раз, ён спалохаўся свайго храпу і зараз-жэ перэстаў. Тым часам сяло моўкла, ноч ўсё цяжэй і глыбей наседала на зямлю.

— Міхась! Міхаська! —

— Га!

— Ты ўжо сьпіш, сынок?

— Сплю, — пачуўся з запечка голас Міхася.

— Можэ-б ты, сынок, зьбегаў да цёткі ды паклікаў-бы матку? Скажы—тату нешта нядобра зрабілася.

— Ого! я баюся!