Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/94

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

каторую даўно-даўно ў шчаслівые годы яго дзяцінства, расказывала нябошчыца баба.

Скінула неба на зямлю дзіўны клубочак. Усіх карміў гэты клубок і карміліся ім людзі, карміліся зьверы і птушкі і розные маленькіе жывёлінкі, бо для ўсіх прадназначыла яго сьвятое неба. І ўсе жывіліся, і для ўсіх яго ставала. Пазайздросьціў гэтаму злыдзень, і німа ведама дзе дзеўся дар неба. І цяжка стала жыць на сьвеці. Земля пачала бяднець і спустошывацца. Дзе былі даўней шырокіе рэкі—там засталіся цяпер чуць значные палоскі вады, дзе і саўсім яна высахла, парабіліся пустэчы. Л ясы сталі зводзіцца, пачаўся голад сярод зьвяроў, многа іх паздыхала. Мошкі накінуліся на людзей, разьвёўся бруд, каторы накінуўся на чэлавека і стаў піць яго кроў. Земля пачала кепска радзіць; пашлі на сьвеці паморкі, паўстала сварка, калатня, бойка. Людзі сталі трывожные, неспакойные, ўсё чагось спадзяюцца, чагось шукаюць, да чагось прыслухіваюцца. Само неба спахмурнела і адвярнула ад зямлі свой воблік…

Лес кончыўся. Во бераг Нёмну. Вяр-