Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/93

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Ха-ха-ха! А заўважай, небарачэ: сьмешны ты чэлавек. Вось-жэ ня буду ні штрафаваць, ні ў суд падаваць, калі ты гэтаго просіш. А Максіма ня прыму, бо ён забіяка, разбойнік.

Доўга прасіў Андрэй лясьнічаго, але пан быў цьвёрды і збываў жартамі.

…Грудкі хмарак разгладзіліся, неба пабялела, і пашоў дробненькі сьняжок, як Андрэй ішоў з лясьніцтва.

Усю дарогу разважаў Андрэй ў сваіх думках. На душы яго стала спакайней, як пасьля кожнай буры. А сьнег усё падаў гусьцей; земля забялелася. Лес стаяў спакойны; толькі ў гары шумелі паціхеньку хваёвые галінкі, якбы віталі першы сьняжок. А можэ яны шэпталі што Андрэю, як шэпчэ маці, схіліўшыся над дзецям, расказывалі сваёй мовай аб тым, што Андрэй супраўды не такі вінаваты, як гэта крычыць яму кожную мінуту яго чуткае сумленьне. Эх, лес! колькі чаго давялося бачыць яму на сваім вяку. Многа ён ведае ўсяго! І каб Андрэй расчытаў яго гутарку, то саўсім-бы інакш пазіраў на сьвет.

І ўспомнілася Андрэю старая казка,