Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/82

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

ту. Але таму, хто ня можэ сьмела сказаць аб сваіх думках, хто баіцца вынясьці іх с сваей душы на людзкі суд і хто мусіць насіць іх, як атруту, на сваім сэрцы. Такіе нядобрые думкі апанавалі цяпер Андрэя. Як-не-як, а ён быў прычынай таго; што чэлавека выпіхаюць вон на зіму без кавалка хлеба… Праўда, Андрэю ешчэ ня верылася, што гэта праўда. Яму зрэдка думалася, што ўсё гэта можэ ешчэ ўладзіцца і Максім застанецца. А можэ тут хаваецца сусім іншая прычына? Гэтые думкі на момант супакоівалі Андрэя, і ён пытка прыслухіваўся, што гаворуць людзі. На другі дзень не заставалася ніякаго сумненьня, што Максіма гоняць. Цяпер пачалі гаварыць ясьней і а прычыне, па якой яго выганяюць. Максім, казалі, прадаў дубок у лесі. Моташна было Андрэю слухаць такіе гутаркі—проста сьвет здаваўся яму ня мілы.

Здаецца ўзяў-бы завязаў вочы і ішоўбы няведама куды, абы знайсьці заспакаеные, абы ня чуць тэй згрызоты, што была на яго сэрцы.

І чаго яму было лезьці ў гэты лес? Сядзеў-бы сабе спакойна і гора не знаў-бы.