Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/81

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Э, брат Яхім: дзе ён ёсьць лёгкі хлеб? Добра служыць з добрымі людзьмі. А калі пачнуць кусаць адзін другога, то доўга не паслужыш. За які-нібудзь паршывы дубок, зжалься Божэ…

Тут Андрэй замнуўся.

— Не, брат, лепей не знаць такога хлеба.

Яхім бачыў, што Андрэй ня хочэ, не мае ахвоты быць лясьніком. Ну, яго воля.

Усё сяло гаманіла пра Максіма, разбірала яго справу на ўсе лады. Адны трымалі руку Максіма, шкадавалі яго; другіе—наадварот, былі рады, бо зайздросьцілі яму. А наагул нікога блізка не чапала тое, што чэлавек страціў кавалак хлеба і нікога не цікавіла, як ён страціў яго. Пра гэта ведаў адзін толькі Андрэй. Але ўсё тут абярнулася так, што яму ня выпадала падзяліцца з людзьмі сваімі думкамі. Гора ня ў тым, што людзі ня прыймаюць нашых думак, або насьмехаюцца з іх: тут мы можэм хоць цешыць сябе тым, што нашы думкі калі-небудзь знойдуць для сябе лепшы грунт, ці тым, што людзі ешчэ не дарасьлі да іх, і ўсё-ж такі мы можам сьмела гаварыць іх, крычаць, не саромяючыся паказаць іх прад вачыма ўсяго сьве-