Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/83

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Эх, здаецца, каб нічога гэтаго не было‘ каб яно толькі прысьнілася яму! Ўсё-б было добра, каб ня гэты дубок.

VI.

Як толькі настаў вечэр і добра сьцямнелася, а людзі крыху аціхлі, Андрэй ізноў пашоў у хлеў, адгарнуў гной і павыносіў дубкі на дрывотню.

Відаць Андрэй нешта надумаўся. Прыхіліўшы дубкі да сьцяны, Андрэй доўга пазіраў на іх. Хвацкіе дубкі. Важнецкіе вышлі-б сьпіцы для колаў. А паліцы на сохі. На момант Андрэй забыўся аб тым, чаго ён прышоў і ўзяў самы таўсты кавалак дубка, палажыў яго на плечы і панёс у Нёман. Гэта было яго ахвяра сумленьню. ў гэтым хацеў ён выкупіць свой грэх прад Максімам і вярнуць спакой душы. Нясучы дубок, Андрэй раздумываў над тым, ці добра ён робіць, ці ёсьць тут які-небудзь толк. Колькі разоў ногі яго ішлі павольней, ён азіраўся назад—ці ня лепш вярнуцца, ды зноў схаваць іх?

— Э! — сказаў сам сабе Андрэй: —