Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/80

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

вацца каля гаспадаркі. Ходзячы па дварэ, ён нават мармытаў сабе пад нос нейкую песьню: «Шапка мая магерачка».

Прайшло днёў два За гэты час ня выявілася ніч такога, што-б магло патрывожыць Андрэя, і ён ужо рыхтаваўся дастаць с-пад гною дубкі, каб пусьціць іх у дзела. Якраз прышоў да яго сваяк, Яхім Бубен.

— Чуў ты, — гаворыць Яхім: — Зарубу гоняць вон с стражнікоўства.

Андрэй зьбляднеў. У сярэдзіне ў яго нешта заныла, якбы адарвалася, і ён пачуў, як сэрцэ яго затахкала дробна-дробна.

— За вошта? — спытаў ён.

— А хто яго ведае. Кажуць, аб’ешчыка набіў, парубка там нейкая знайшлася ў лесі, ну, і завяліся.

А можэ так абгаварыў яго аб’ешчык, хто іх там разьбярэ… От, прасіся за стражніка, — закончыў Яхім,

— А! махнуў рукой Андрэй: служачы — хлеб сабачы.

— Ну, не скажы гэтаго. Можна, брат, жыць лепш, як на гаспадарцы: паша дарэмная, дровы — дарэмные, поле, сенакос, сякі такі абрывак, — жыць можна.