рабіць, тут гэты чэлавек, чаго ён прышоў сюды варушыць і трывожыць яго цяжкі, блізкі да сьмерці, сон. І было штось страшнае ў гэтым нямым спакою лесу, і гэты страх перэдаваўся Андрэю: ён стаяў ціха, баяўся кашлянуць і павольна адводзіў яловые лапкі. Калі-некалі жалобна шорхаў сухі, завяўшы ліст, адрываючыся з дзерэва і кідаючыся на сыры дол.
— Ну, што будзе, то будзе.
Андрэй узяў сякеру, хацеў перахрысьціцца, ды стрымаўся: гэта справа не сьвятая, і ён не адважыўся прызваць на помач Імя Бога. Сякера высака паднялася ў гару, і пачуўся першы стук. Вострая сталь глыбака ўрэзалася ў маладое дрэва, і гэты першы зык быў падобны да цяжкога, адрывістаго кашлю, каторы вырываўся з глыбіні надарваных грудзёў сухотніка.
Андрэй, секануўшы раз, атскочыўся ў бок і на момант замёр, прыслухаючыся. Але кругом было так сама глуха і ціха. Зноў узляцела сякера і пашла латашыць усё часьцей і зласьней. Скора адна палавіна дубка была патсечана; Андрэй зайшоў з другога боку. С кожным узмахам сякеры дуб слабеў і хістаўся, дрыжэў го-