Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/68

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чага голасу. І нейкая жуда ахапіла Андрэя. Почуваньне маркоты і адзіноты агарнула яго. Андрэй азірнуўся назад, на сяло. Скрозь цемрадзь прыветна свяціліся вокны мужыцкіх хат чырвонымі і бледнаватымі плямкамі. Там сядзелі людзі, і на душы ў іх была згода. Толькі ён, як злодзей, крадзецца адзін скрозь гэты змрок, прыхільнаго хаўрусьніка кожнаго злодзея. Андрэй пачынаў каяцца, што выбраўся на гэту справу. Лепш-бы паставіць кварту за кусок дубіны—і сам выпіў-бы чарку і быў бы сьмел і спакойны. І яму хацелася, каб хто перашкодзіў яму цяпер, каб мець законнае права вярнуцца дамоў. Так было на душы Андрэя; ногі яго ўсё несьлі і несьлі ў гэты страшны, пануры лес, дзе цяпер так цёмна і жадусна. Ешчэ гусьцейшы і цяжэйшы змрок апрануў Андрэя, як ён уступіў у лес. Падышоўшы с поўвярсты, Андрэй спыніўся. Во тая хвоя з вехаю, ад каторай трэба ступіць колькі крокаў направа. Патупаўшы, Андрэй сяк-так намацаў гэты дубок, катораго старажыў ня толькі Максім, а ешчэ пільнавалі і другіе старажы, каторые былі ў самым Андрэю — страхі. Андрэй прыслухаўся. Лес маўчаў. Можэ ён зацікаваўся, што будзе