Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/70

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

лымі сукамі і ўсім сваім целам. Во ён чуць пахіліўся, абамлеў і, здавалася, агледаў мейсца, дзе-б ўпасьці. Андрэй упёрся рукой і таўхануў яго. Голые сукі крануліся сукоў суседніх дзерэвак, якбы жэгнаючыся з жыцьцём, зачапіліся на момант і, аслабеўшы, асунуліся і маладое дзерава цяжка ўпала, застагнаўшы, на зямлю. Андрэй адышоўся і зноў стаў слухаць. Адмерыўшы чатыры тапарышчы па камлю, Андрэй з нейкаю злосьцю стаў атсекаць кавалкі дубу. Атсекшы кавалкаў шэсьць, ён пазнасіў іх на дарогу. Спадалёк пачуўся глухі стук колаў аб карэньне. Андрэй пашоў на спатканьне сыну.

III.

Ешчэ ніколі не зазнаваў Андрэй такога клопату, як цяпер. Не дарма гаворуць людзі: „Хто украў парасё, таму і ў вушох пішчыць“.

Прывёзшы да хаты шэсьць кавалкаў дубу, Андрэй да часу паскідаў іх на старану, дзе лежала ешчэ немалочанае жыта і салома. Прызнацца, Андрэй нават не рад быў, што сьсек гэты дубок: мала што мо-