Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/49

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

рай успамінаньня, на каторы, як нехта сказаў, кожын з нас мае права, і с катораго нас ніхто ня выкіне. Думаючы так, Лукаш забываўся, дзе ён, і крок за крокам азіраў сваю прошласць.

У гэтай самай цэркві стаяў ён перэд труною свайго бацькі і мацеры; тут-жа стаяў ён с сваею жонкаю, і над імі трымалі вянцы… І былі мамэнты, калі ў Лукашову душу ўлівалася нейкая горэсць і туманіла яе, якбы яго хто крэпка хапаў за самае сэрцэ. Гэта была сьвядомасць утраты чагось добраго, мілаго, харошаго, далёкаго. Лукаш моцна праводзіў рукою па твары, каб адагнаць гэту гаркату. І раз узварушыўшыся пабеглі гэтай дарогай Лукашовы думкі. Каб адагнаць іх, Лукаш хрысьціўся, ўспамінаў пра Хрыста, пра яго пакуту за людзкіе грахі. Толькі-ж, сам таго ня хочучы, Лукаш зноў думаў аб сваім жыцьцю. А гэтые плыты! Вось дзе ешчэ сабачы заработак! Тры тыдні стаіць яго плыт на адным мейсцы. А ён думаў да Вялікадня загнаць яго у Коўну. Ды дзе там? Вада, як морэ.

А дзяцюкі чытаюць, цягнуць голасам і тым даўжэй, чым горэй хто разбірае славянскі друк. Тымчасам падышла і поўнач.