Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/50

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Народ прыбывае і прыбывае, Пачалася адправа. Бацюшка адзеў сьветлые рызы. Нават і ён сягоньня весялейшы і здаецца лагаднейшым. Зноў Лукашу робіцца лягчэй. Пеўчые на клірасі стараюцца з усіх сіл. І натоўпілася іх там колькі! Потым пашлі. с працэсіей кругом цэрквы. Лукаш бачыў, як да аднэй харонгі сунуліся Гаронім Дзежка і Язэп Чупрына. І таму і другому хацелася несьці харонгу. Бачыў Лукаш, як абодвы мужчыны паляпіліся рукамі, покі Язэп, як часьцей ходзючый каля бацюшкі, ня вырваў у Гароніма харонгу і панёс. Лукаша змарыў сон, і ён заснуў. І ў той час, як народ хадзіў кругом цэркві, Лукаш сьніў сон. Прысьніўся яму пракляты плыт. Вот, здаецца, Лукаш стаіць с прысам на галаве плыта, а Піліп—заднік, яго памочнік, завіхаецца на задзі. Вады чуць-чуць тоўпіцца ў берагох і плыт плыве па ёй лёгка, як трэска, толькі ў нартох звіваецца ён, як вужака, скрыпяць лаўкі, і плыт борзда-борзда бяжыць за вадою.

Працэсія вярнулася у цэркву, і зноў началося маленьне. Вось выходзіць з аўтара бацюшка с трысьвечнікам, кланяецца народу, віншуе яго і радасна кажэ:

— Хрыстос ўваскрос!