Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/48

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

дзіне цэрквы. Дзяцюкі чытаюць „Дзеянія св. апосталаў“ на пераменку. Усякаму хочацца паказаць свой голас, і не адзін пасьля змены пытае.

— А я, як чытаў?

Заціснуты народам, прыпёрты у куточак, стаяў селянін Лукаш Глузд разам з другімі у цэркві. На душы было спакойна і лёгка. Ён часамі кідаў погляд на цэркву. Здавалася усе былі вясёлы, давольны і радасны. Людзі прыходзілі, кленчылі каля плашчаніцы, білі паклоны і маліліся. Пахла сьвечкамі і маладымі ёлачкамі. Стоючы тут у гэту ноч, забываў Лукаш пакуту і ціжар свайго жыцьця, сваю горкую бядоту і галоту. І ў Лукашовым сэрцы абудзіліся думкі і ўспомніў ён далёкіе гады свайго дзіцячаго жыцьця. Як лёгка тады жылося на сьвеці! Ні аб чым не балела душа. Як радасна ён сустрэчаў, бывала, Вялікдзень! Як вясёла бегаў с сябрукамі па валачобнаму! А гдзе цяпер яго сябрукі? Іншые, як і ён, даўно пажаніліся, цягнуць гэтае самае ярэмцэ, што цягне і ён, а іншым Бог даў спосаб выбіцца у людзі. Э-эх! Уздыхае Лукаш. Думкі патхапілі Лукаша, моцна узяўшы яго пад сваю абладу, і панясьлі далёка-далёка у той сьветлы