Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/43

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

чык і чэлавечка ён дасць сваім сябром, бо хто-ж ідзе з горада без гасцінца? Асталося толькі пашыць торбачку, каб забраць увесь скарб с-пад ложка. А там ад аднэй гэтай думкі лёгка рабілася на сэрцы.

А наўперад ён ешчэ па дарозі зайдзе ў тую вёску, дзе яго брат служыў летась. У гэтай вёсцы Міхалка, згубіў многа грошэй—капеек пятнаццаць медзякамі. А найці іх лёгка, бо Міхалка, як цяпер, бачыць тое мейсца, дзе згубіў іх, не знайшоў-жэ іх тагды за тым, што скора перабіраліся ў горад і не было калі пашукаць, як належаць быць…

Доўга ня мог заснуць Міхалка у суботу вечэрам перад Сёмухай: заўтра рана, досьвіта, выберэцца ён у дарогу. У тых думках, што цяпер мятушыліся ў яго галаве, трудно было разабрацца… Э, ды што!

Ўстане і пойдзе; пойдзе перш да таго ўзгорка, аткуль ужо лёгка папасьці на дарогу… Скарэй-бы толькі заснуць ды ўстаць заўтра раней. Міхалка плюшчыў вочы, але сон, як сумысля, ня йшоў да яго, і толькі можэ пад поўнач заснуў Міхалка. Ня гледзючы на гэта, ўстаў ён ранютка, асьцярожна падняў галозку, разглядзеўся, пры-