Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/42

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

таў брат і крэпка пацягнуў Міхалку за вуха.

Міхалка задрыжэў увесь, як злоўлены праступнік.

— Пашоў да дому!

Хлопчык, прылажыўшы руку да вуха, каторае бытцым гарэла на агні, пабег да дому, ня сьмеючы зірнуць у бок.

За самавольства забаранілі яму гуляць на дварэ.

Але Міхалка не абразуміўся.

Куды там! ён задумаў такую рэч, што ўсе дзівіцца будуць. А покі што ціхачом ён рыхтаваўся споўніць тое, што задумаў. У самы глухі куток пад ложкам, дзе нават венік служанкі іх, Насты, рэдка калі зазіраў, складаў Міхалка розные прыпасы на дарогу, бо Міхалка задумаў уцекаць ад гэтуль. Тут ён запасіў з восем кусочкаў цукру, акрайчык хлеба з асушкам. Праўда, хлябок высахне, але Міхалка знайдзе ў дарозі крынічку і размочыць яго. Усе гэтые прыпасы лежалі на газэці, каторую Міхалка цішком узяў са стала. Разам з гэтымі прыпасамі лежаў мячык і чэлавек з гумалястыкі, ў катораго трэба было толькі дзьмухануць, каб ён загукаў, як жывы, Ўсё гэта міхалка аткраў ад Лідачкі. Мя-