Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/44

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

слухаўся. Брат і братавая спалі, нават гэта жаба, Лідачка, і тая ня рушылася. Ціхенька адзеўшыся, Міхалка павольненька выцягнуў сваю торбачку, у каторую ешчэ з вечэра злажыў ён усе свае манаткі. Прыгатаваўшыся, як мае быць, ён ешчэ раз азірнуўся і, трасучыся ўвесь, паткраўся да дзьвярэй і ўзяўся за ключ. Павярнуў раз і абамлеў; ключ на яго ліха, так загрымеў, што напэўне ўсе абудзіліся. Са страху Міхалка выпусьціў з рук торбачку. Ўсё было ціха. Відаць, ніхто ня чуў. Узяўшы торбачку, Міхалка ціха скрыпнуў дзьвярмі і вышаў на двор.

Ня ведаю: ці на дабро ці на нешчасьце Міхалкі вароты на дворэ былі замкнёны; агарожа-ж была такая высокая, дашчаная, што ўляпіцца было недзе. Колькі мінут Міхалка парыўся на дварэ, шукаючы пзрэлазу. І ня думаў ён ніколі, што гэтае здарэньне папсуе яму ўсю справу! Можэ-б і пералез як, але на бяду трэба было як раз цяпер выйсьці на двор яго брату!

Міхалка думаў, што ўжо яму будзе цяпер канец — так крэпка лупіў яго брат.