Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/36

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

бака, можэ такі самы непрыхыльнік у горадзі, як і сам Міхалка,—каб хоць с сабакай адвясьці душу. І толькі пачне Міхалка заводзіць знаёмасць з ім, кінуўшы яму перад гэтым кусочэк хлеба (а хлеба не ўкраўшы ня возьмеш), як ужо братавая барабаніць у шыбу.

Міхалка ўжо ведае, што яму рабіць: ідзе ў хату і займае свой куточэк. Сам Міхалка, калі хто выпадкам запытае, чаго ён стаіць на каленках, тлумачыць так:

— Я ешчэ — „дзеравеншчына“, ня ведаю гарадзкіх парадкаў і кепска трымаю сябе. От, з мяне і выбіваюць „дзеравеншчыну“.

— А ты любіш вёску? паехаў - бы туды?

Раней чым атказаць, Міхалка баязьліва азірнецца і ціханька скажэ:

— Паехаў-бы.

Праўда, Міхалка нідаўна прыехаў з вёскі. Але гэта толькі гаворка адна „прыехаў“. Проста забралі яго сюды і ўсё, бо дома не было дзе дзецца. Бацька памёр, маці памёрла, от і забралі яго сюды. Цяпер, дзякаваць Богу, ужо нічагутка — прывык; але спачатку, дык было надта дрэнна. Сядуць бывала за стол. На малень-