Старонка праверана
„Дзеравеншчына“.
Як яно будзе далей, сказаць трудна. Скарэй усяго, што кепска, і сам Міхалка так думае, стоячы на каленках па неколькі разоў на дзень. Ён ужо кінуў і жаліцца сабе самому на сваю долю і пакорна згінаў калені ў куточку. І гэты куточэк стаўся яму нават блізкі, якбы родны. Ды яно і ня дзіва: тое мейсца, дзе ронім мы першые сьлёзы і пакідаем частку сябе самых, становіцца дарагое для нас. А ў гэтым кутку Міхалка многа чаго перадумаў. І адзін толькі ён, гэты куток, знаў ўсе яго думкі, бо пагаварыць тут німа с кім…
Ох, гэты горад! На пакуту сюды ўзялі малога Міхалку. А горш за ўсё, дык гэта тое, што ніхто тут яго не шкадуе, ніхто за яго не закіне слова. А часамі выскачыць ён на двор, — куды забяжыць знячэўку які са-