кім століку каля дзьвярэй стаіць самавар; скавычэ ён на ўсе галасы або пішчыць, як тая свіньня у плоці, аж па́ра з яго верне. На стале стаіць масла; тут-жэ ў місцы лежаць цэлые кавалкі мягкай і белай булкі і такая, на яе ліха, цікавая, што Міхалка ня можэ адарваць ад яе вачэй.
— Чаго ты ўтаропіўся, як воўк на парасё?
Міхалка спускае вочкі і бярэцца за гарачую шклянку і тут-жэ борздзенька адрывае ад яе апечаную руку. Шклянка з гукам кідаецца на ісподак. Гарбата, якбы яе чэрці таўхануць, разліваецца па стале і на порткі Міхалку. Міхалка схватываецца с крэсла і стаіць, расставіўшы рукі.
— Сьвінюк ты! — чуе ён сярдзіты голас брата.
— У карыці цябе трэба карміць, — дабаўляе братавая.
Згарэў-бы ты лепей, гэты чай і гэта булка, каторая цяпер ўжо і ў рот ня лезе Міхалку.
А калі абходзіцца без такога ліха, то, выпіўшы шклянку, Міхалка павінен быў падзякаваць. Тут ізноў не заўсёды абходзілася шчасьліва. Заміж „благодарю“ ляп-