Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/31

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

Гэта было тое мейсца, дзе над абрывістым бергам Нёмана стаяў стары, прысадзісты, таўсты дуб. Ад доўгіх часаў бераг, падмываны вадою, паволі асоваўся і агаляў таўстое карэньня старога дуба. Сам гэты дуб крыху пахіліўся набок, як падгуляўшы гаспадар, а аголены і працягнуты пад вадою яго корэнь здаваўся нагою, і выходзіла здалёк так, што дуб збіраўся перэбрысьці Нёман. Сеўшы на гэтым корэні, Базыль пазіраў, як беглі дробные хвалі, як звівалася ў вадзе доўгая раса; вада то ўздымала яе, то апускала, то раскідала ва ўсе бакі і гуляла ёю, як вецер дымам. Каля самаго берагу стаяў у вадзе голы лазовы ражон. Ён тое і рабіў, што борздзенька ківаўся пад напорам вады. І ніколі ня меў спачыну гэты ражон: і ў дзень і ў ночы ківаўся ён, як багамольны жыд. Хіба можэ зімою, як маразы скуюць лёдам ваду, атпачыне гэты пахілак-ражон. Базыль пазіраў і думаў. А вакруг было ціха. І Базылю здавалася, што ён чуе сьпевы гэтай цішыні, доўга ён прыслуховаўся, але сьпевы былі нейкіе невясёлые, і яму стала маркотна: ўсё йшло, здавалася яму, сваею дарогаю і жыло сваім жыцьцём, сярод катораго ён пачуў сябе чужым. А Грышка тым