Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/32

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

часам бегаў па беразі і зварочываў у ваду навіслы берэг. Якраз на тым баку ішоў з вудамі рыбак.

— Дзядзька! — гукнуў Грышка: — перакінь мне закурыць. —

„Дзядзька“ азірнуў Грышку і сказаў:

— Пакуры, браце, ў сабакі!

— Рыбак — дурак! У рыбака голые бака! — атказаў яму на гэта Грышка.

— Аа-а! гэта-ж, здаецца, той самы, што пакраў яйцы с-пад сучкі? — гукнуў с таго берагу рыбак.

Не сцяміўшы насьмешкі, Грышка не знайшоў нічога сказаць і толькі спытаў:

— С-пад якой сучкі?

— Што брэшэ с-пад анучкі.

— Каб ты-ж, дай Бог, нічога не злавіў, каб ты ўсе вуды папарываў!—

А рыбак рагатаў і начэпліваў на вудачку чэрвяка.

Пабегаўшы па беразі ешчэ колькі часу, Грышка пашоў шукаць Базыля. Углубіўшыся ў свае думкі, Базыль нічога не ўважаў і сядзеў усё на тым-жэ дубовым карэньні, дзе сядзеў і раней. Звесіўшы ногі над вадою, пазіраў ён ў ніз, як цёк Нёман. Тут было глыбока, і вада мела цёмны колер ад гэтай глыбіны. Аб чым-жэ