— Як ты думаеш, Базыль: ці ёсьць на сьвеці такі чэлавек, каторы-б панёс гэты дуб?
Базыль акідаў вокам дуб і, крыху падумаўшы, казаў.
— А пэўне ёсць.
І тут-жэ расказываў свайму сябру здарэньне з якім-небудзь асілкам. Так адзін мужык (Базыль нават назваў яго прозвішчэ) паехаў красьці хвою у княжэцкі лес. Ссек ён такую таўстую хвою, што і два чэлавекі не абнялі-б яе. Узваліў на воз і паганяе каня. Конь — ані з мейсца! А якраз насунуўся лясьнік. „Стой-жэ, думае ёй: — нігдзе ні ты нядзенешся: не ўцячэш ты з гэтай хвоей“, і сам пазірае, што будзе далей. Чэлавек гэты, нічога не гаворачы, выпраг каня, прывязаў яго да канца калоды і, сказаўшы: „ніхай-жэ будзе брыдка каню“, узяўся за аглоблі і пацягнуў калоду! Лясьнік толькі галавою пакруціў — і слова не сказаў мужыку.
— Вось каб мы былі такіе дужые: усіх бы зарэчэнцаў пабілі! — Ўздыхнуўшы, гаварыў Грышка.
— Вось дзіва! што-ж іх тады біць? дзьмухнуў бы, і ўсе-б пакідаліся.
— А ці праўда, што наш Нічыпар Шу-