Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/29

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка была вычытаная

лай дужаўся с чортам? — Запытаўся зноў Грышка.

— Нёж не: у яго самога чортава рабро — яго ніхто не пакоціць. —

— Ну, ніхто! а калі ў каго два рабры?

— Ведама паборэ той, у каго два… Але, мусіць той, хто мае чортава рабро, пойдзе ў пекла, — памаўчаўшы, зноў сказаў Базыль.

— Чаму ў пекла? ён-жэ родзіцца з гэтым рабром. Калі і пойдзе хто, дык пэўне маці, бо яна с чортам любілілася, — сказаў Грышка.

Базыль на гэта нічога не атказаў і задумаўся.

— А каб табе, Базыль, сказалі: „Умірай цяперака і ты пойдзеш у рай“. Ці згодзіўся-б ты уміраць.

Базыль памаўчаў.

— Не! — атказаў ён.

— Чаму? —

— Мне было-б там маркотна аднаму; а тут усе: бацькі, хлопцы, ты. Каб са ўсімі, то пашоў-бы.

— І як гэта памрэ чэлавек, што з ім робіцца? — Як бы сябе самога пытаў Грышка.

— Што-ж? Душа выходзіць. Прыйдзе