Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/241

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

біў паслухаць іх гаворку і сам нават зрэдка устаўляў сваё мудрае слова.

А што было найдзіўнейшым; дык гэта тое, як вецяр, так і ручаёк крэпка палюбілі адзінокае дрэва; па гэтай прычыне, ніколі ня было згоды між ветрам і ручайком. Кажу „палюбілі“, бо начэй трудна назваць іх такую шчырую прыхільнасьць. Але трэба памятаваць, што бадай ня кожная рэч мае два бакі — паказные і супраўдзівые. Можэ гэта з паказнога боку здавалася, што ручаёк з ветрам моцна ўкахаліся у дрэва. Нехай аб гэтым судзюць мудрые і кемные людзі, а я толькі раскажу, як усё тут было.

Вясной і ў летку часта-часта прылетаў вецяр да дрэва, абыймаў яго і сваімі пацалункамі асушаў роску з зялёнаго лісьцьця яго.

Як я люблю цябе, маё ты мілае і прыгожае, — гаварыў вецяр, — ты слухай толькі мяне і больш нікога, спусьціся на маю сьвядомасьць, на сілу маю, на маё моцнае каханьне. Можэ халадно́ табе? я праганю хмары, ачышчу неба і скажу сонцу, каб грэла цябе. Люблю я дзетак тваіх, бо твае дзеткі — мае дзеткі! І ве-