Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/242

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

пяр прынікаў да яго ешчэ цясьней і абыймаў моцна-моцна.

Дрэва ўсё дрыжэла ня то з радасьці, ня то ад трывогі і асыпала, сваё насеньне. Вецяр патхопліваў яго і нёс далёка-далёка. За доўгіе часы ён многа занёс сюды насеньня гэтаго. З насеньня таго вырас цэлы лес, у каторым і спачываў, як было горача, гэты хітры і злы вецяр. Як толькі ён вывіхровываўся у сьвет, пачынаў балбатаць ручаёк, цякучы каля самаго карэньня.

— Ведаеш, рыбка, — журчэў ручаёк:—мне здаецца, што гэты вецяр фальшывы твой прыяцель. Языком ён намеле німа ведама што: ён табе і хмары разгоніць, і сонцу прыкажэ, — слухай яго толькі! А ў восень унь якіе штукі выкідае! А зімой што робіць? Ты заміраеш на ўсю зіму, нічога ня чуеш, што ён тут вытварае. А я хоць праз лёд, ды чую! Сьвістун! Ня слухай ты яго! Дзе твае дзеткі? Усіх разагнаў ён, а ты адно стаіш тут, як сірата, і твае дзеці сьмяюцца с цябе, бо так панавучаў іх вецяр. Іншая справа — я. Перш на перш мы — суседзі, і ў нас так многа супольнаго, што нам трэба моцна трымацца адно другога, бо мы — дзеці зямлі…