Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/240

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

жыцьця — больш гібела, чым жыло, а на праўду выглядзела, што яно жыло шмат паўней і глыбей пачувала жыцьцё нават тых дрэваў, што расьлі ў лесі. Такі ўжо характар адзінjты, гэта яе ўрода, яе істота. І хто хочэ жыць паўнейшым жыцьцём і гастрэй пранікаць яго цемры-глыбіны, той павінен жыць адзінокім і незалежным. Адзін толькі вецяр любіў часта варушыць лісцьцё гэтаго дрэва, гойдаць яго галінкі і шэптаць яму хітра-лісьлівые рэчы. Толькі вецяр — хоць і часта ён дзьме ў пустых галовах — умее быць сталым, умее маўчаць.

Праўда, крумкач-гарапашнік не адзін раз чуў тые размовы—шэпты ветру і дрэва. Але крумкач залішне важны для таго, каб разносіць чужые гутаркі па сьвеці; хіба так, зьнячэўку прамовіцца калі. За тое-ж крумкач, калі што скажэ, то скажэ праўду. За тым-жэ і вароны паважаюць яго, як жыды рабіна.

Была тут ешчэ адна важная асоба, без каторай не адбывалася ніводная тутэйшая справа. Асоба гэта — ручаёк. І часта бывала, шла жывая гутарка між ветрам, дрэвам і ручаём, а крумкач, начуючы тут, лю-