Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/235

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

анёлы. А каб ешчэ больш усьцешыць свайго сябрука, Юрка паказываў, як бляюць авечкі, як сьпевае певень, адным словам, знаёміў хвойку з гутаркаю уселякіх жывёлін.

VII.

— Не, цётачка, я не ачуняю.

— Сьмейся, каточэк; паляжыш і, дасьць Бог, устанеш. Пакажы сваю галоўку.

Юрка павярнуўся на сьпіну, а цётка прылажыла руку да лоба хлопчыка.

— Ёсць агонь, але нічога, гарбузенятка ты маё, качанчык ты мой бедненькі, ачуняеш. —

Цётка Тарэса прысела каля хвораго хлопчыка і з ласкаю мацеры старалася разважыць яго, прагнаць нядобрые думкі. Але Юрка быў сусім спакойны і поўны надзеі, што ўжо не ачуняе. Цётка, слухаючы гутарку малога пляменьніка і бачучы яго пакорнасьць сьмерці, разьбівалася ад жалю. А можэ яму і лепш сьмерць, чым такая сірочая доля?

— Ня ўжо-ж ты, саколік, ня хочаш жыць, калі гаворыш усё, што не ачуняеш?—спытала цётка.