Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/234

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

мейсцэм была цяпер горка, а хвойка сталася яго найлепшым сябруком. Як той злодзей, выкрадаўся Юрка з дому, хаваючыся ад мачыхі і ад людзей, ціхэнька сунуўся разорамі паміж аўсоў або ячмянёў на поле, а адтуль да сваёй ўлюблёнай горкі і друга — хвойкі. Залезе часамі на хвойку і сядзіць цэлымі гадзінамі, разважае. Хвойка, здавалася яму, шумела весялей; гэта яна напэўне гаворыць яму сваею моваю. Юрка ніяк ня мог забыць, што яму прысьнілася—таго, як з хвойкі сталася мама. Вобраз мамы, добрай ненагляднай мамы, не атступаўся ад Юркі. А можэ гэта і ёсьць яго мама, а не проста хвойка? Юрка, сам ня ведаючы чаму, чуў нейкі страх, і нейкае салодкае заміраньне ахоплівала яго душу. Юрка пачынаў прыслухівацца да шуму хвойкі. У гэту неўцямную людзям мову укладаў Юрка свае думкі, сваё сэрцэ і душу і прыймаў іх ад хвойкі не як творы уласнай фантазіі, а як праўдзівую мову хвойкі і задзіўляўся. А потым сам пачынаў расказываць розные апаведаньня; любіў ён часта гаворыць аб тым, як адзін маленькі хлопчык, заснуўшы, пашоў да Бога у госьці, як спатыкаў і як частаваў яго Бог, як гулялі з ім сьвятые