Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/236

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

— Мяне сягоньня мама клікала да сябе, — сказаў з нейкаю таёмнасцю ў голасе Юрка: — і жыць я не хачу; толькі ведаеш, цётка, мне шкода цябе! — Цётка нахілілася над Юркам і стала цалаваць яго, а сьлёзы бобам паліліся на твар хлопчыка.

— Цётка! ты плачэш? і ты мяне шкадуеш? —

— Не гавары ты, золатка маё, пра сьмерць, ня думай пра яе: не міне яна нікого з нас. Табе ешчэ жыць трэба, дурненькі ты! —

— А хіба-ж я там ня буду жыць? —

— Будзеш, будзеш, ягадка мая! — цешыла цётка хлопчыка: — але і на гэтым сьвеці трэба пажыць ешчэ, прайсьці сваю дарогу, што Бог назначыў… Ось я табе зелейка напарыла — таго самаго, што мы с табою, помніш — зьбіралі ў Бярозавым лесі. —

Вочкі у Юркі павесялелі, на губах заблукаў сьмяшок: яму прыемна было ўспомніць, як яны хадзілі с цёткаю зьбіраць травы і зёлкі.

Юрка ахвотне узяў з рук цёткі гарнушачэк і напіўся.

— Ось паглядзіш здаровенькі будзеш,—