Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/213

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

Яна падыймала сваю галоўку так, што шапачка яе скінулася, і зялёные лісьцікі разышліся, пачалі раскрывацца, якбы сьмеліся, пачуўшы такую прыгожую песьню. Прыбегшый з-за узгорка ціхі веснавы ветрык ня мог утрымацца, каб не пацалаваць маладую хвойку. А яна ад радасьці задрыжала ўся… І што ёсьць на сьвеці мілей цябе, ўзрост маладога жыцьця, калі душа ешчэ бязгрэшная і чыстая, як ранічная майская роска?

Так зачынала жыцьцё маладая хвойка, так сустрэчала яна кожную новую яго зьяву. А кожны дзень, кожны мамэнт непрыметна аддалялі яе галоўку ад зямлі і аткрывалі ёй новые і новые зьявы і малюнкі Божаго сьвету.

II.

Маладая хвойка мела ужо добрых гадоў дванаццаць і было ўжо даволі высокім дрэвам с купчастаю верхавінаю, як радзіўся на сьвет Юрка.

Юрка зачынае добра памятаць сябе с таго часу, як пахавалі яго маму, а да гэтаго ён ешчэ мало цяміў. Ён помніць,