Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/212

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

непасіда, і у яго так многа работы, што трудна утрымаць ў памяці такую рэч, як занесьці, па дарозі, і кінуць насеньне. А вясна тым часам рабіла сваё. Маленькая хвойка ня ведала, на што пазіраць, каго слухаць, чым цешыцца, а ёй хацелася паслухаць і аб чым шумеў лес, і што гаварыла меж сабою трава, і чаго так радасна трэшчалі на ўсе лады палевые конікі. Сярод гэтай супольнай песьні вясьне і жыцьцю адзін голас найбольш крануў сэрцэ маладой хвойкі. Божэ, што за песьня лілася ў небі!…

„Дзылін! дзылін! дзылін!
Млею, млею, млею!
Вясна! вясна! вясна!
Ідзі, малы! ідзі стары!
Віншуй вясну! віншуй вясну!

Ўсе гэтые зыкі ішлі з глыбіны праўдзівай душы. І столькі ў іх было ласкі, просьбы, радасьці і нейкай патайной жальбы, што кожын іх слухаў, слухаў толькі іх адных. Другая часьць песьні была спакайнейша, але самы сьпеў ешчэ мацней хапаў за сэрцэ. Аб чым сьпевала жаваранка, снуючы высока ў воздусі над лесам? Маладая хвойка была ўся захвачэна гэтай песьней. Ей хацелася убачыць самую песьнярку.