Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/214

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

як яна лежала з закрытымі вачыма, як плакалі ў хаці яго цёткі і бабка і як панесьлі яе у цэркву. А дзе яна дзелася потым, Юрка тагды не знаў. Пасьля ён часта пытаўся у цёткі Тарэсы, дзе дзелася мама, чаму яе німа. Яго перш цешылі, казалі, што мама пашла далёка-далёка, што яна скора вернецца з гасьцінцам і што ёй будзе надта цяжка, калі Юрка будзе плакаць.

Юрка слухаў пільна, зазіраў цётцы ў вочы, праўду яна кажэ ці лжэ, і распытываў на шчот далечыні, куды пашла мама, і які яна можэ прынесьці гасьцінец. У Юркі такім парадкам злажылася ў галаве прэтстаўленьне аб тым, дзе яго мама. А яна была далёка, аж за тым узгоркам, дзе пачынаўся лес і дзе крыжаваліся дарогі. Але дні ішлі, а мамы ўсё не было. Юрка нават колькі разоў зьбіраўся ісьці на узгорак на спатканьне мамы, але што нібудзь замінала. Так і ня ведаў Юрка напэўна, куды пашла яго мама.

Часамі у ночы Юрка прачынаўся, холадна было яму; старая дзяружка, пад каторай ён спаў, з’езджала. Плачэ беднае дзіця здушэным плачэм, і страшна яму.

— Чаго ты скавычыш там? — сярдзі-