Старонка:Rodnyja zjavy 1914.pdf/211

З пляцоўкі Вікікрыніцы
Гэта старонка не была вычытаная

прыгожа убраць сваё дзіця, як убрала сонейка гэту травінку. Маладая расьлінка стаяла пры лесі у полі. Стары лес закрываў яе ад паўночных вятроў і даваў ёй цяпло і зацішак. Яна была такая маленькая, такая незначная, што на яе ніхто нават не кідаў свой погляд і ня цешыўся ею, ня гледзячы на тое, што гэта маленькае стварэньне выяўляла сабою асобны кут жыцьця, разумна і замысловата, устрояны. Па самай зямлі, праўда, поўзалі ешчэ меншые мурашэчкі, але яны былі надта заняты сваею працаю, і ім некалі было думаць, разважаць, даходзіць канцоў і пачаткаў. Яны клапаціліся, бегалі, як перакупшчыкі-жыдкі на кірмашы, паварушываючы сваімі вусамі і бралі ад жыцьця тое, што можна узяць. Апроч таго, яны і па натуры сваей былі мурашкі-практыкі. Дык ніхто, кажу, не замечаў маладой травінкі. Па праўдзі сказаць, с першаго погляду трудна было пазнаць, што гэта за штука, і толькі прывычнае вока магло сьцяміць, што гэта расьлінка стане с часамі дрэвам, тым заўсюды зялёным дрэвам, што завецца хвоею.

Як яна сюды папала?

На гэта пытаньне можэ атказаць адзін толькі вецер. Але вецер ужо ўсім вядомы